Поделиться:
Создай свой бизнес! - Адукацыя.by
  • Передача: Адукацыя.BY
  • Дата: 06.04.2021
Создай свой бизнес! - Адукацыя.by Рэалізаваць сваю ідэю на пляцоўцы ВНУ, з юрыдычнай падтрымкай, уласным офісам і бізнес-кансультацыяй. Пагадзіцеся, гэта гучыць прывабна. Ужо некалькі гадоў на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі рэалізуецца бізнес-інкубатар. Хто можа стаць яго рэзідэнтам і як зараджаўся праект – пра гэта і пойдзе наша размова.

Спачатку. Што такое бізнес-інкубатар. Па сваёй сутнасці гэта сваеасаблівы навукова-даследчы цэнтр па прасоўванні студэнцкіх ініцыятыў. У Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі ён існуе з 2017 года. Сярод асноўных задач – даць магчымасць рэалізаваць сваю ідэю. Дарэчы, не толькі студэнтам, але і аспірантам, магістрантам. Чым абумоўлена стварэнне такой пляцоўкі тлумачыць намеснік начальніка навукова-даследчай часці універсітэта Віктар Сцямпіцкі.

Для маладых распрацоўшчыкаў ВНУ прадаставіла цэлы паверх у адным з вучэбных карпусоў. Для студэнцтва ёсць як працоўныя зоны, так і неабходная тэхніка з доступам у інтэрнэт, спецыяльныя комнаты для перамоў і прэзентацый праектаў. У першыя гады існавання праекта адбіралі толькі лепшыя ідэі студэнцтва, з цягам часу фармат наблізіўся да конкурса інавацый. Як адзначае Віктар Сцямпіцкі, у навучэнцаў была станоўчая рэакцыя. Так, летась сабрана больш стартапаў, чым за 3 з паловай гады існавання бізнес-інкубатара.

Па словах госця нашага спецпраекта, на сёння ў стартапным руху ёсць праблема стварэння, напрыклад, тых жа мабільных прылад у якасці дадатковых паслуг, а не асноўных. Але ёсць і плюс. Калі раней моладзь імкнулася зрабіць адаптацыю замежнага прадукту, то зараз зʼяўляюцца самастойныя праекты пад брэндам «Зроблена ў Беларусі».

Важна не толькі стварць умовы для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці ў студэнтаў, але і падтрымліваць іх. На пляцоўцы бізнес-інкубатара БДУіР фарміруецца экспертная група. Прычым у яе ўваходзяць не толькі выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі, але і пазаштатныя спецыялісты. Падаць распрацоўку могуць студэнты не толькі БДУІРа, але і ішых вышэйшых навучальных устаноў краіны. Нюансы тлумачыць намеснік начальніка навукова-даследчай часці ўстановы Віктар Сцямпіцкі.

На прыканцы праграмы лайфхак ад нашага госця. Як правільна зрабіць стартап студэнту.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: