Культарганізатар аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі кандытарскай фабрыкі «Камунарка», лаўрэат міжнародных конкурсаў, аўтар і выканаўца СВЯТЛАНА ВАРАНІШЧА лічыць сваім месцам сілы вёску Руда Ліпічанская Мастоўскага раёна. У гэтай вёсцы наша гераіня вырасла, адчула першае каханне, пра гэтыя мясціны ўзгадвае і зараз у сваіх песнях.
Пра любімы куточак СВЯТЛАНА ВАРАНІШЧА расказала ў праграме «Малая радзіма» ТАЦЦЯНЫ ГУЛЕЙКА.