Поделиться:
«ТэкСтыльны букет» заказвалі? А ў нас ужо ёсць! У «Сямейнай праграме»!
  • Передача: Семейная программа
  • Дата: 03.06.2020
«ТэкСтыльны букет» заказвалі? А ў нас ужо ёсць! У «Сямейнай праграме»!

Рукадзелле здаўна лічылася візітнай карткай кожнага краю, кожнага народа. Мы не стамляемся захапляцца творамі мастацтва, створанымі народнымі майстрамі і майстрыхамі. Цікавасць да рамёстваў была ва ўсе часы, а ў апошнія гады традыцыі народнага майстэрства сталі актыўна адраджацца.

Вельмі папулярным у апошні час становіцца пэчворк. Гэта від рукадзелля, пры якім з рознакаляровых абрэзкаў тканіны па прынцыпе мазаікі сшываецца суцэльны выраб з вызначаным малюнкам.

З дапамогай звычайнай іголкі, ніткі і тканіны умелыя майстрыхі ствараюць сапраўдныя шэдэўры абрэзкавага (ласкутнага) шыцця.

У госці да вядучай «Сямейнай праграмы» Таццяны Гулейка зазірнулі адна з арганізатараў фестывалю «ТэкСтыльны букет», кіраўнік мінскага квілтклуба «Валошкі» Таццяна Кузняцова і аўтар ідэі фестывалю «Тэкстыльны букет», кіраўнік тураператара «Культурныя прыгоды» Наталля Гагарына.

Праграма за 1 чэрвеня.


Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: