Уступная кампанія набірае абароты. Абітурыенты ўдзельнічаюць у другім этапе рэпетыцыйнага тэсціравання. Праверыць свае веды перад самым важным выпрабаваннем на шляху паступлення ў ВНУ можна будзе да лютага. Якія змяненні чакаюць цэнтралізаванае тэсціраванне сёлета і калі ЦТ аб'яднаюць з выпускнымі экзаменамі – тэмы сённяшняй праграмы.
З трэцяга этапу РТ летась у беларускіх абітурыентаў ёсць магчымасць прайсці выпрабаванні як ў звычайным аўдыторным фармаце, так і анлайн. Апошні цалкам адаптаваны, у тым ліку ёсць папярэджанне аб заканчэнні часу тэсціравання. Таму, калі абітурыент здае іспыт сумленна і без шпаргалак – у выніку будзе тая ж аб'ектыўная карціна, як і падчас аўдыторнага этапу. Тэндэнцыя апошніх гадоў такая: абітурыенты імкнуцца прайсці ўсе магчымыя праверкі ведаў, якія набліжаны да Цэнтралізаванага тэсціравання. Акрамя РТ і ЦТ, ёсць і бясплатны дыстанцыйны варыянт тэстаў па ўсіх 15 прадметах. Да таго ж, у кніжных крамах будучыя студэнты могуць знайсці тэсты мінулых гадоў. Працягвае Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
Некалькі гадоў таму была запушчана новая сістэма падліку балаў на рэпетыцыйным і цэнтралізаваным тэсціраванні. Новы падыход стварыў больш камфортныя ўмовы для бацькоў і навучэнцаў. Ёсць магчымасць ацаніць прыблізны бал, які можна атрымаць на ЦТ. Методыка больш якасна ацэньвае менавіта веды. Як адзначае Юрый Міксюк, абноўленая сістэма падліку ніяк не ўшчаміла правы тых абітурыентаў, якія да іспыту рыхтуюцца якасна.
Адно з хвалюючых пытанняў сярод абітурыентаў – ці зменіцца нешта сёлета. Як адзначае Юрый Міксюк, тэст складаней стане толькі для нядобрасумленных абітурыентаў. Тлумачым: цяпер праставіць адказы наўздагад у «частцы А» будзе яшчэ складаней.
Аднак гэтыя змяненні не закрануць іспыты па беларускай і рускай мовах. Падыход, які там выкарыстоўваецца, дазваляе мінімізаваць верагоднасць угадвання адказаў. Тых, хто рыхтуецца здаваць матыматыку і фізіку, чакае прыемны бонус – складаных пытанняў стала менш.
У апошні час абітурыенты больш адказна ставяцца да Цэнтралізаванга тэсціравання. Развіваюцца магчымасці для самападрыхтоўкі, павялічылася колькасць тых, хто ўдзельнічае ў рэпетыцыйным тэсціраванні. Аналізіруючы звесткі па апошніх прыёмных кампаніях, можна убачыць – колькасць высокіх вынікаў расце, у тым ліку ў навучэнцаў з невялікіх населеных пунктаў. Калі параўнаць абітурыента 5 гадоў таму і зараз. Да размовы далучаецца начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі профільнага ведамства Сяргей Каспяровіч.
З самага пачатку існавання цэнтралізаванага тэсціравання ўзнікала шмат пытанняў наконт яго эфектыўнасці. Некаторыя настаўнікі, рэпетытары і бацькі кажуць пра «добрую, савецкую сістэму адукацыі». Тады ўніверсітэт мог убачыць абітурыента ўжывую, паразмаўляць з ім, пачуць яго думкі. Па словах Сяргея Каспяровіча, ЦТ – гэта аб'ектыўны інструмент для ацэньвання ведаў абітурыента. Выключаюцца чалавечы фактар і ўмовы для карупцыі. Міністэрства адукацыі аналізуе сітуацыю, якая складаецца падчас прыёмных кампаній.
На некторых спецыяльнасцях зараз праводзяць уступныя іспыты ва ўніверсітэтах. Гэта фізічная культура і спорт, творчыя, а таксама спецыяльнасці скарочанай формы атрымання адукацыі. Зараз асноўная мэта міністэрства ў гэтым кірунку – выкрышталізаваць мадэль, якая, з аднаго боку, дазволіць павысіць аб'ектыўнасць ацэньвання ведаў у школах, з іншага – будзе магчымасць адразу пасля выпускных іспытаў паступаць ва ўніверсітэт.
Яшчэ адзін ключавы элемент гэтай новай мадэлі – зразумець, якія абітурыенты прыходзяць у ВНУ. Таму плануецца і пашырэнне ўнутраных іспытаў, але зноў... толькі ў дадатак да ЦТ.
У новай мадэлі плануецца і карэкціроўка падыходаў ацэньвання іспытаў у 9-ых класах.
Калі рэалізуецца новы падыход – дакладна сказаць нельга. Зноў жа, трэба распрацаваць усё якасна. Але, на думку экспертаў, рыхтвавацца да новай сістэмы пажадана вучням дзявятых класаў.
Ёсць цікавая тэма для праекта? Дасылайце яе на нашы старонкі ў сацыяльных сетках. Да сустрэчы ў эфіры!