Сустрэча была прысвечана тром юбілеям беларускіх кампазітараў – Мікалая Аладава, Яўгена Глебава і Сяргея Картэса.
У канцэртнай зале Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа выступілі дацэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: Наталля Ганул, якая ў мінулым сама была выпускніцай Лідскага музычнага каледжа, Радаслава Мікалаеўна Аладава – дачка класіка беларускай кампазітарскай школы Мікалая Аладава, а таксама Ларыса Васільеўна Глебава – жонка бадай найбольш вядомага беларускага кампазітара Яўгена Глебава.
Шмат цікавых фактаў даведаліся настаўнікі і вучні ў гэты вечар. Напрыклад, чаму трэба найперш вучыць сваё дзіця – азбуцы ці нотнай грамаце, што за ўнікальная спадчынная паходка Мікалая Аладава, як Сяргей Картэс з Арценціны апынуўся ў Беларусі і чаму ён так закахаўся ў беларускі фальклор?
Падчас сустрэчы прагучалі творы беларускіх кампазітараў у выкананні навучэнцаў Лідскага музычнага каледжа.
Праграма за 9 сакавіка ў 21-05.






