Поделиться:
У музычнай майстэрні Уладзіміра Кур'яна – «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём (аўдыё)
  • Передача: Творческий вечер
  • Дата: 06.04.2020
У музычнай майстэрні Уладзіміра Кур'яна – «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём (аўдыё)

Загадчык музычнай часткі Купалаўскага тэатра кампазітар Уладзімір Кур'ян – адзін з найбольш таленавітых і плённых беларускіх кампазітараў. Дзякуючы яму, менавіта Беларусь можа лічыцца радзімай першай рок-оперы на былой савецкай прасторы: яго «Масфан» па ўласным лібрэта быў напісаны раней, чым добра раскручаная пастаноўка «Арфей і Эўрыдыка» расійскага кампазітара Аляксандра Журбіна.

Даведаемся, навошта нават на рыбалцы мець з сабой мяккі аловак, як даплыць на лодцы з Мінска да Пінска, і, канешне ж, разам з аўтарам праграмы «Творчы вечар» Віктарам Кісцянём зазірнём у творчую майстэрню кампазітара Уладзіміра Кур'яна!

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: