Старшыня Мінскай абласной арганізацыі ратавання на водах СЯРГЕЙ ПАТРЫКЕЕЎ і начальнік вадалазна-ратавальнай службы арганізацыі АРЦЁМ ДЗЯДЗЕЎ – госці выдучых праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і АЛЕНЫ ШВАЙКО.
Сваё прафесійнае свята большасць прадстаўнікоў ратавальных служб сустракаюць ва ўзмоцненым рэжыме работы, бо на 19 студзеня выпадае праваслаўнае свята Вадохрышча, падчас якога традыцыйна людзі ідуць змываць грахі ў асвячоных купелях і па святую ваду ў храмы. Чым гэтыя дні адметныя для ратавальнікаў і якія парады ад іх варта памятаць і выконваць, каб зімовая пара пакінула толькі добрыя ўспаміны?