Поделиться:
Удалы сезон для хлебаробаў – «Свая зямля»
  • Передача: Своя земля
  • Дата: 05.08.2024
Удалы сезон для хлебаробаў – «Свая зямля»

Сёлета ў сельгаспрадпрыемстве «Бярозаўскае» Бярозаўскага раёна перайшлі на тэхналогіі беларускіх вучоных і зменшылі затраты. Апраўдалі надзеі гібрыды і сарты айчыннай селекцыі. Каля 50 цэнтнераў сабралі рапсу на ўрадлівых глебах. Амаль удвая больш склала ўраджайнасць збожжавых культур.

Галоўны аграном эксперыментальнай базы «Натальеўск» Чэрвеньскага раёна Сяргей Бабіновіч у выніку ўласных назіранняў прыйшоў да высновы, што з пацяпленнем клімату менавіта азімыя забяспечаць выкананне плану па нарыхтоўцы фуражу, харчовага збожжа і насення. Яго разлікі супалі з меркаваннем навуковых экспертаў НАН Беларусі, таму ў эксперымельнай базе паэтапна скарачаюць яравыя культуры ў агульнай структуры збожжавых. Дадатковы даход атрымліваюць і ад насенняводства.

Якая эканамічная эфектыўнасць беларускіх сартоў і гібрыдаў? Які рытм пастаўкі харчовага збожжа ў лік дзяржзаказу? Што павышае матывацыю ўбіраць без страт? Хто клапоціцца пра бяспеку і здароўе ўдзельнікаў жніва?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» за 3 жніўня ў 6.25 і 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: