Поделиться:
Узгадваем гісторыю медаля «За ўзяцце Вены» – «Наша Перамога»
  • Передача: Наша Победа
  • Дата: 09.06.2025
Узгадваем гісторыю медаля «За ўзяцце Вены» – «Наша Перамога»

Гутарым з намеснікам дырэктара Нацыянальнага архіва Беларусі Святаславам Кулінком пра гісторыю медаля «За ўзяцце Вены».

За гераізм і мужнасць, праяўленыя падчас Венскай аперацыі, воіны Чырвонай Арміі ўзнагароджваліся спецыяльным медалём. Вядома, што было зроблена 15 праектных малюнкаў розных мастакоў, якія прадставілі іх на конкурс. Медаль атрымаў назву «За ўзяцце Вены». Аўтар выбранага эскіза – мастачка Таццяна Зварыкіна.

Медаль зроблены з латуні, мае форму правільнага круга. Надпіс у цэнтры «За ўзяцце Вены». Зверху пяціканцовая зорка, унізе лаўровая галінка. На зваротным баку медаля дата ўзяцця Вены – 13 красавіка 1945. Пад датай пяціканцовая зорачка.

Медалём «За ўзяцце Вены» ўзнагароджана звыш 277 тысяч чалавек, ёсць сярод узнагароджаных і нашы землякі. Прапануем вам з архіва радыё запіс з адным з іх – Мікалаем Васільевічам Герасімавым.

Праграма «Наша Перамога» за 7 чэрвеня ў 11.15.


Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: