Поделиться:
«Вандалізм – па-за законам і эстэтыкай! Я так думаю, а вы?» Радыёблог Алены Давідовіч (аўдыё)
  • Передача: Радиоблог
  • Дата: 06.04.2021
«Вандалізм – па-за законам і эстэтыкай! Я так думаю, а вы?» Радыёблог Алены Давідовіч (аўдыё)

Надпіс гэты не сцерлі ні снег, ні дождж, ні шматлікія прахожыя. З восені на тратуары ля адной з мінскіх школ красуецца шчырае прызнанне «Таня я люблю тебя» (прыводжу на мове арыгінала). І хаця юны Рамэа на знакі прыпынку забыўся, эмацыянальны пасыл зразумелы і кранальны. Неаднойчы бачыла, як прахожыя спыняліся, з цікавасцю разглядалі вялікія белыя літары і, усміхаючыся, крочылі далей.

На жаль, не такія эмоцыі выклікаюць іншыя надпісы на бетонных агароджах, фасадах дамоў, кіёсках, грамадскіх прыпынках. Тут табе абрэвіятуры і незразумелыя іерогліфы, назвы замежных музычных груп і спортклубаў, іншаземныя словы і крамзолі-тэгі (так называюцца персанальныя подпісы гора-мастакоў). Рэдкія малюнкі эстэтычна прывабныя і адправядаюць тэме гарадскога аб’екта.

Апошнім часам у многіх гарадах пачасціліся выпадкі з’яўлення такіх недарэчных надпісаў. Звычайна малюнкі і графічныя выказванні парушаюць архітэктурную гармонію, а часам утрымліваюць абразлівыя матывы. Усё часцей з’яўляюцца цынічныя надпісы, экстрэмісцкія заклікі, пагрозы ў адрас дзяржорганаў і нават асобных людзей.

Шквал абурэння выклікала ў мінчан выхадка 20-ці гадовага маладзёна, які размаляваў фарбай абеліск «Мінск – горад-герой». Цынічным надпісам на бетонных плітах і слупах вызначыўся ў Фрунзенскім раёне сталіцы 45-гадовы супрацоўнік аднаго з банкаў. Жыхар Гродна вырашыў пайсці далей – у Мінску на металічным плоце напісаў абразы з пагрозай прымянення насілля ў адрас супрацоўнікаў выдавецкага дома. А вось адзін з апошніх прыкладаў – апаганены касцёл ў Навалукомлі. Два хлопцы ўзламалі дзверы, забраліся ў храм і пакінулі там пахабныя надпісы. А крыху раней размалявалі помнік Герою Савецкага Саюза Фёдару Азміцелю, камандзіру партызанскага атрада. Супраць аўтараў такіх «майстэрстваў» узбуджаны крымінальныя справы. А чаго ішага чакалі?

Наўмыснае пашкоджанне муніцыпальнай маёмасці, нанясенне надпісаў і малюнкаў на фасадах будынкаў, у падземных пераходах, на шкле грамадскага транспарту, апаганьванне гістарычных помнікаў і культурных каштоўнасцей – усё гэта не іначай як акты вандалізму. І ў крымінальным і адміністрацыйным заканадаўстве краіны ёсць пэўныя артыкулы, пад юрысдыкцыю якіх падпадаюць дзеянні вандалаў. За гэта можна атрымаць штраф да 50 базавых велічынь, арышт і нават пазбаўленне волі.

І гэта зразумела, бо сваімі супрацьпраўнымі дзеяннямі вандалы наносяць значныя матэрыяльныя страты. Напрыклад, у Смаргоні за леташнія жнівень-верасень імі пашкоджаны 131 м2 сцен гарадскіх будынкаў, і на іх аднаўленне выдаткавана амаль тысяча рублёў. Для камунальнай службы невялікага райцэнтра немалыя грошы. А ў Фрунзенскім раёне сталіцы за такі ж час страты ад несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў склалі 41 тысячу рублёў, і значная частка іх пайшла на замалёўванне надпісаў на фасадах жылых дамоў, агароджах, лаўках.

Ад вулічных вандалаў церпіць і гарадская эстэтыка. Ці могуць радаваць вока каляровыя геаметрычныя «замалёўкі», калі не ўдаецца камунальнікам падабраць фарбу пад асноўны колер таго ці іншага аб’екта? Асабліва зараз, калі гарады прыбіраюцца і добраўпарадкаваюцца, сапсаваны знешні выгляд будынкаў уносіць дысананс у звыклае ўяўленне аб чысціні і парадку на нашых вуліцах.

Чым кіруюцца такія гора-мастакі? Чым адрозніваюцца ад ананімных аўтараў у Telegram-каналах, якія таксам любяць абражаць апанентаў, пагражаць расправай тым, хто думае інакш, хто выступае за парадак і спакой у нашых вялікіх і малых гарадах. Думаю, нічым. Вандал – ён і ёсць вандал у любым свеце, віртуальным ці ўяўным. Нашкодзіць, набрудзіць цішком і схаваецца. А схавацца, як бачым, не выходзіць. Здаецца, гэтага яны не разумеюць, пакуль не даводзіцца трымаць адказ за свае брудныя ўчынкі, што зневажаюць маральныя і чалавечыя прынцыпы. Нездарма вандалізмам лічыцца адной з форм дэструктыўных дэвіянтных паводзін чалавека, тых, якія супярэчаць нормам сацыяльных паводзін.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: