Член Канстытуцыйнай камісіі, грамадскі дзеяч, паралімпіец АЛЯКСЕЙ ТАЛАЙ – госць вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ПАЎЛА ЛАЗОВІКА і ВІКТОРЫІ УРБАНОВІЧ.
Якіх удасканаленняў у Асноўны закон краіны і заканадаўчыя акты сёння патрабуе час? Што абароніць інстытут сям'і і дзяцінства, паспрыяе патрыятычнаму выхаванню моладзі, дапаможа грамадзянам вылучыць сапраўдныя агульначалавечыя каштоўнасці, забяспечыць эфектыўнае ўкараненне інклюзіўных працэсаў? Госць падзяліўся, якія навацыі ён прапануе разам з аднадумцамі і адказаў на пытанні радыёслухачоў.