Поделиться:
«Вердыкт. Сустрэча Прэзідэнтаў: своечасова, канструктыўна, вынікова». Радыёблог Леаніда Новікава
  • Передача: Радиоблог
  • Дата: 21.12.2022
«Вердыкт. Сустрэча Прэзідэнтаў: своечасова, канструктыўна, вынікова». Радыёблог Леаніда Новікава

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі выніковыя перагавораў у Мінску з удзелам прадстаўнікоў урадаў. Сустрэча лідараў насіла цёплы, глыбокі, энергічны і канструктыўны характар. Уладзімір Пуцін назваў перамовы карыснымі і своечасовымі, на іх бакі падвялі вынікі і намецілі бліжэйшыя крокі. У дзелавым і канструктыўным ключы разгледжаны асноўныя пытанні расійска-беларускіх адносін у сферы эканомікі, культурна-гуманітарнай сферы, сферы бяспекі і абароны. Абмеркаванні прайшлі з улікам абстаноўкі, якая складваецца ў свеце ў цэлым і ў нашым рэгіёне ў прыватнасці.

Прэзідэнты абмеркавалі ход рэалізацыі агульнага плана эканамічнага развіцця, падпісаны шэраг сістэмаўтваральных дакументаў у мытнай сферы, падаткаабкладанні, абмеркавалі ўніфікацыі рэгулявання транспартнага рынку, што паслужыць развіццю нашага агульнага поспеху. Лідары дзвюх краін узгаднілі ўсе асноўныя параметры ў энергетыцы, у тым ліку адчувальныя. Абмеркаваны і ўзгоднены цэнавыя параметры ў гэтай сферы. Дасягнуты дамоўленасці па кошце энерганосьбітаў. Мы зафіксавалі нашу цану, яна выгадная для нас. Расія вельмі многа дапамагае ў гэтым плане, адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Беларускі бок задаволены вынікамі абмеркавання ў цэлым адзінага газавага рынку, канцэпцыі цэнаўтварэння на бліжэйшыя тры гады. Уладзімір Пуцін згадаў, што Расія пастаўляе ў Беларусь нафту і газ на «вельмі выгадных прэферэнцыйных умовах», што пацвярджае прывілеяваны характар партнёрства і з'яўляецца мерай падтрымкі беларускай эканомікі.

Цяпер фактычна вызначаецца будучыня беларускага і расійскага народаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў. Традыцыйна шмат увагі нададзена на перамовах знешнепалітычнаму парадку дня, стратэгічным аспектам, перш за ўсё ў сферы эканомікі. Гэта аб'ектыўна: сітуацыя ў свеце імкліва мяняецца, глыбінныя перамены носяць лёсавызначальны характар. Фактычна вызначаецца будучыня беларускага і расійскага народаў. На сустрэчы Прэзідэнтаў адзначана: разам мы змаглі не толькі выдужаць, але і знайсці магчымасці для развіцця нашых эканомік. Прытым нечакана для ўсіх. І найперш тых, хто ствараў нам складанасці. Расія і Беларусь упэўнена і эфектыўна супрацьстаяць санкцыйнаму ціску з боку недружалюбных дзяржаў, спробам ізаляваць абедзве краіны ад глабальных рынкаў. каардынуюць крокі па мінімізацыі ўплыву незаконных абмежавальных мер на эканомікі нашых краін. Робіцца гэта дастаткова ўпэўнена і эфектыўна.

Заўважу, па імпартазамяшчэнні ў Беларусі ўжо шмат зроблена. Мы не абрынуліся, як нам прадракалі, на 20-25% ВУП. У сферы імпартазамяшчэння адкрываюцца вялікія магчымасці для сумеснай работы нашых краін. Калі заходнія партнёры сышлі з Расіі, супрацоўніцтва з Беларуссю аказалася яшчэ больш запатрабаваным. І калі мы патрэбны, мы ідзем туды і замяшчаем тых, хто сышоў. Свет яшчэ ўбачыць, якія ўзоры беларусы змогуць стварыць разам з расіянамі - вучонымі, канструктарамі. Паводле слоў Прэзідэнта Расіі, цяпер сапраўды для беларускіх вытворцаў адкрываюцца вокны магчымасцей. І беларускі тавар вельмі добра ідзе на расійскім рынку. Ён падкрэсліў: нашы краіны - бліжэйшыя саюзнікі і стратэгічныя партнёры, супрацоўніцтва паміж якімі развіваецца на прынцыпах узаемнай павагі і ўліку інтарэсаў адна адной. Паспяхова рэалізуецца 28 саюзных інтэграцыйных праграм, 60 працэнтаў якіх ужо выканана. Узяты добры тэмп развіцця ўзаемнага гандлю. Прадпрыемствы дзвюх краін падтрымліваюць цесныя кааперацыйныя сувязі, наладзілі ўзаемныя пастаўкі камплектуючых і гатовай прадукцыі.

2022 год дае падставы сцвярджаць з асцярожным пакуль аптымізмам, што мы спраўляемся, і даволі нядрэнна, з эканамічнымі выклікамі. Нечакана для саміх сябе раскрываем той наш велізарны патэнцыял, які ў іншыя часы проста не бачылі ці не верылі ў яго. Утоеныя рэзервы - у сумесных намаганнях на пераўтварэнні эканомік Беларусі і Расіі ў напрамку павышэння іх навукаёмістасці, інавацыйнасці, лічбавізацыі і тэхналагічнага суверэнітэту.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: