У беларускім грамадстве абмяркоўваюцца актуальныя для нашага жыцця тэмы. Якімі падзеямі жыве сёння наша краіна і якія палітычныя і эканамічныя вектары развіцця варта абраць Беларусі ў гэтым годзе, мы паразважаем сёння, абапіраючыся на думкі экспертаў, якія выступалі ў маёй аўтарскай праграме «Акцэнты» на працягу апошніх тыдняў, і на мой уласны ўдзел у палітычным жыцці. Мы закраналі тэмы традыцый правядзення Ўсебеларускіх народных сходаў і дыялогавых пляцовак, як асаблівасці гэтага часу. Абмяркоўвалі і прапановы, якія на іх гучалі і механізм іх пераводу ў актыў форуму.
Аб'яўленне 2021 года Годам народнага адзінства і падрыхтоўка да Ўсебеларускага народнага сходу – важныя падзеі ў жыцці краіны, для кожнага беларуса і нашай агульнай гісторыі. Аб’яднаўчая роля форуму не выклікае сумненняў. Зараз ідзе заключны этап падрыхтоўкі да яго. Абраны дэпутаты. Аргкамітэт працуе над ініцыятывамі, якія будуць агучаны на форуме. Паступіла каля 17000 прапаноў.
Усебеларускі народны сход павінен выпрацаваць стратэгію развіцця нашай дзяржавы. Распрацаваны ўрадам сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам пры ўдзеле Нацыянальнай акадэміі навук і Нацыянальнага банку, прадстаўнікоў навуковай і бізнес-супольнасці Праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады. Ён прадугледжвае паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва, што і будзе прыярытэтам для Беларусі ў новай пяцігодцы. Вырашэнне гэтай задачы забяспечваецца праз нарошчванне эканамічнага патэнцыялу галін і рэгіёнаў. Дэпутаты форуму за некалькі тыдняў да яго правядзення азнаёмяцца з яго зместам, каб прапановы былі канкрэтнымі. На думку экспертаў, важная задача Сходу прыняць палітычныя рашэнні: якія паўнамоцтвы ў дзяржаве будуць пераразмеркаваны і якім чынам, якія прапановы па рэфармаванні канстытуцыйнага ладу лічыць вартымі і прыняць рашэнне аб рэферэндуме, на якім яны будуць зацверджаны.
Мы разумеем, што будучыня Беларусі за моладдзю – актыўнай, прагрэсіўнай, крэатыўнай. Таму ўзаемадзеянне з маладзёжным актывам на розных прадпрыемствах і ў арганізацыях павінна заставацца ў ліку прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Упор варта рабіць на патрыятызм. Добрай формай працы сталі дыялогавыя пляцоўкі, дзе кожны можа выказаць сваё меркаванне, акцэнтаваць увагу на існуючых праблемах і прапанаваць шляхі іх вырашэння.
Гэтыя дыялогавыя пляцоўкі – асаблівасць падрыхтоўкі менавіта 6-га Ўсебеларускага народнага сходу. Эксперты і аналітыкі ў большасці сваёй удзельнічалі ў гэтых пляцоўках і дзяліліся сваім вопытам і назіраннямі. Мне давялося таксама быць мадэратарам на маладзёжных пляцоўках, арганізаваных раённым камітэтам БРСМ Цэнтральнага раёна горада Мінска – у ААТ «Атлант», у «Мінскхлебпраме» і ў Інстытуце парламентарызма і прадпрымальніцтва. І ў такім блізкім кантакце, адказваючы на хвалюючыя маладых людзей пытані, высвятляецца, чым жыве моладзь сёння.
Частка прапаноў, якія паступілі ў аргкамітэт, былі вынікам дыялогавых пляцовак, а тры сотні прыйшлі па электроннай пошце. Якія з іх будуць агучаны і ўвасоблены ў рашэннях Усебеларускага народнага сходу, пакажа час.