Поделиться:
Вісла-Одэрская аперацыя / Генерал арміі Іван Чарняхоўскі – «Наша Перамога»
  • Передача: Наша Победа
  • Дата: 17.02.2025
Вісла-Одэрская аперацыя / Генерал арміі Іван Чарняхоўскі – «Наша Перамога»

15 лютага 1945 года. Ішоў 1335 дзень вайны. Набліжалі Перамогу буйныя наступальныя аперацыі савецкіх войскаў, сярод якіх і Вісла-Одэрская. Паміж Віслай і Одэрам гітлераўцы ўзвялі сем абарончых рубяжоў. Некаторыя з іх мелі па некалькі ўмацаваных палос, галоўная ўключала тры-чатыры пазіцыі. Нават цяжка ўявіць, праз што давялося прайсці савецкім воінам на гэтым участку фронту. І гэта ў той час, калі да Перамогі заставалася менш за тры месяцы...

Двойчы Герой Савецкага Саюза Іван Данілавіч Чарняхоўскі камандаваў войскамі 3-га Беларускага фронта з красавіка 1944 года. 28 чэрвеня 1944-га, у 37 гадоў(!), яму прысвоена званне «генерал арміі». Дарэчы, другога медаля «Залатая Зорка» ён быў удастоены 29 ліпеня 1944-га за паспяховыя дзеянні яго войскаў пры вызваленні Віцебска, Мінска, Вільнюса.

У лютым 1945-га варожы асколак артылерыйскага снарада напаткаў Івана Чарняхоўскага на ўскрайку горада Мельзак ва Ўсходняй Прусіі...

Праграма «Наша Перамога» за 15 лютага ў 11.15.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: