Поделиться:
Вучымся быць смелымі і адказнымі! – «Пакаленне XXI», 21.03.2020 (аўдыё)
  • Дата: 20.03.2020
Вучымся быць смелымі і адказнымі! – «Пакаленне XXI», 21.03.2020 (аўдыё)

Беларуская маладзёжная арганізацыя ратавальнікаў-пажарных створана 19 гадоў таму. За гэты час рэалізавана шмат праектаў, накіраваных на фарміраванне культуры бяспечных паводзін у дзяцей і падлеткаў. Злёты, палявыя лагеры, творчыя і спартыўныя конкурсы – усё гэта вучыць школьнікаў не губляцца ў надзвычайнай сітуацыі і ўмець аказаць першую дапамогу сабе і навакольным.

Як праходзіць сёлетні навучальны год, у чым яго адметнасці? Сваімі думкамі і ўражаннямі падзеляцца юныя ратавальнікі ў чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI». Да размовы далучыцца і намеснік начальніка аддзела Цэнтра прапаганды Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Вадзім Макаранцаў.

Эфір – у суботу, 21 сакавіка, у 11-00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: