Поделиться:
Вялікі тэатр пакажа дзецям гісторыю, як драўляны чалавечак стаў сапраўдным! – «Творчы вечар» з Янай Хадоска (аўдыё)
  • Передача: Творческий вечер
  • Дата: 16.12.2020
Вялікі тэатр пакажа дзецям гісторыю, як драўляны чалавечак стаў сапраўдным! – «Творчы вечар» з Янай Хадоска (аўдыё)

Прэм’ера дзіцячай оперы ГЛОРЫІ БРУНІ «Пінокіа» ў афішы Вялікага тэатра Беларусі запланавана на 19 снежня. Сваё бачанне пастаноўкі твора нашым дзецям і іх бацькам прадставіць малады рэжысёр НАТАЛЛЯ БАРАНОЎСКАЯ, якая ўпэўнена: «Мы ўсе робім памылкі, але выпраўляючы іх, расцём. Так і Пінокіа, аднойчы абраўшы няправільны шлях ў жыцці, ахвяруе сабой у імя іншага чалавека».

Дарэчы, літаратурны шэдэўр КАРЛА КАЛОДЗІ – адна з самых вядомых у свеце, павучальных, вясёлых і кранальных кніг.

Рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі НАТАЛЛЯ БАРАНОЎСКАЯ – госця вядучай праграмы «Творчы вечар» ЯНЫ ХАДОСКА. Эфір за 16 снежня ў 21-05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: