Поделиться:
Як ствараўся ордэн Славы і хто яго першыя кавалеры? – «Наша Перамога»
  • Передача: Наша Победа
  • Дата: 19.05.2025
Як ствараўся ордэн Славы і хто яго першыя кавалеры? – «Наша Перамога»

Ордэн Славы зацверджаны 8 лістапада 1943 года. Работа над эскізам вялася адразу ў некалькіх накірунках і рознымі мастакамі. Першапачаткова яго збіраліся назваць ордэнам імя Пятра Баграціёна. З 26 эскізаў чатыры прадставілі Галоўнакамандуючаму Іосіфу Сталіну. Зацвердзілі эскіз мастака Цэнтральнага дома Чырвонай Арміі Мікалая Маскалёва.

Ордэн Славы – салдацкая ўзнагарода. Ім узнагароджваліся байцы і малодшыя камандзіры Чырвонай Арміі за праяўленую асабістую мужнасць, бясстрашнасць і храбрасць у баях. Першы ордэн Славы атрымаў старшына, сапёр Георгій Ісраелян. Ён поўны кавалер гэтага ордэна.

Усяго знакам ордэна Славы трэцяй ступені ўзнагароджаны каля мільёна чалавек. Звыш 46 тысяч атрымалі знак другой ступені. Поўных кавалераў ордэна Славы – больш за 2,5 тысячы чалавек.

Цікавы факт: чатыры жанчыны-удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны поўныя кавалеры ордэна Славы! Сярод іх – Надзея Журкіна, паветраны стралок-радыст 99-га асобнага гвардзейскага авіяцыйнага палка 15-й паветранай арміі 2-га Прыбалтыйскага фронту. Надзея Журкіна здзейсніла 87 паспяховых вылетаў на Пэ-2, удзельнічала ў 30 паветраных баях са знішчальнікамі праціўніка, паспяхова адбіваючы варожыя атакі. Ордэн Славы вышэйшай «пробы» – 1-ай ступені – Надзея Журкіна атрымала ў лютым 1948 года...

Праграма «Наша Перамога» за 17 мая ў 11.15.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: