Летнія дажджы прыбавілі клопатаў жыхарам Чэрвеньскага раёна. У некаторых населеных пунктах размыла сельскія дарогі, высокая вільготнасць садзейнічае актыўнаму росту расліннасці ў грамадскіх месцах, ля пустуючых дамоў. Падобныя звароты ад нераўнадушных грамадзян паступаюць у райвыканкам. Падчас прамых тэлефонных ліній, уласнага прыёму намеснік старшыні райвыканкама Руслан Чарняўскі бярэ іх на асабісты кантроль.
Што даюць выезды на канкрэтную вуліцу ці ў вёску? Якія людскія праблемы аператыўна ўдаецца рашыць? Як набыць зямельны ўчастак пад будаўніцтва дома? Якія перавагі ў арэнднага жылля?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 1 ліпеня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.