Поделиться:
Ялцінская канферэнцыя / Ніжне-Сілезская аперацыя – «Наша Перамога»
  • Передача: Наша Победа
  • Дата: 10.02.2025
Ялцінская канферэнцыя / Ніжне-Сілезская аперацыя – «Наша Перамога»

8 лютага 1945 года. Ішоў 1328 дзень вайны. 80 гадоў таму ў гэты дзень пачалася Ніжне-Сілезская наступальная аперацыя, якая, па-сутнасці,была прадаўжэннем аперацыі Вісла-Одэрскай. Перад войскамі 1-га Украінскага фронту пад камандаваннем Івана Конева была пастаўлена задача блакіраваць умацаваны горад Брэслау, а затым наступаць на Берлінскім накірунку. Непадалёку былі і пазіцыі войскаў 1-га Беларускага фронту, што мела вялікае аператыўна-стратэгічнае значэнне, бо цяпер для войскаў двух савецкіх франтоў склаліся ўмовы для наступлення на Берлін…

Яшчэ адна яркая падзея лютага 1945-га года – Крымская канферэнцыя. Праходзіла яна ў Ялце з 4-га па 11-га лютага, таму часта яе называюць Ялцінскай. У ёй прынялі ўдзел лідары краін антыгітлераўскай кааліцыі – СССР, ЗША і Вялікабрытаніі. Цікавасць да канферэнцыі не зніжаецца, хаця мінула якраз 80 гадоў...

Праграма «Наша Перамога» за 8 лютага ў 11.15.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: