Дырэктар Дзяржаўнай установы «Дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў «Выток» ЮЛІЯ МІЦЬКО – асоба неардынарная, творчая, усебакова развітая. Акрамя таго, што кіруе важнай сацыяльнай установай і ад уласнага сэрца заўсёды гатова дапамагчы людзям у складаных жыццёвых сітуацыях, яна яшчэ з'яўляецца маці трох дачок, а таксама музыкантам – аўтарам і выканаўцам. А лёс нашай госці распарадзіўся так, што лепшыя ў свеце месцы для яе знаходзяцца адразу ў некалькіх рэгіёнах краіны.
Пра свае любімыя куточкі ЮЛІЯ МІЦЬКО расказвае ў праграме «Малая радзіма» ТАЦЦЯНЫ ГУЛЕЙКА.