Поделиться:
Юлія Шпілеўская ў «Творчым вечары» з Янай Хадоска (аўдыё)
  • Передача: Творческий вечер
  • Дата: 15.04.2020
Юлія Шпілеўская ў «Творчым вечары» з Янай Хадоска (аўдыё)

Ёй падуладна напоўніць, «ажывіць» шчырымі пачуццямі любы вобраз, таму гераіні Шпілеўскай надзелены яркімі фарбамі, драматызмам, гумарам, энергіяй.

Ёй уласціва імкненне да самаўдасканалення, прыгажосці і духоўнай гармоніі, таму энергія, якую Юлія вылучае на сцэне, выклікае самыя захопленыя водгукі гледачоў.

Запатрабаваная творчая асоба шмат гадоў служыць у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы і ўжо некалькі гадоў запар з'яўляецца прымай тэатра Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла».

Заслужаная артыстка Беларусі Юлія Шпілеўская разам з сябрамі-аднадумцамі – галоўным рэжысёрам тэатра Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла» Анастасіяй Грыненка і артыстамі Валянцінай Пятліцкай і Анатолем Лагуценкавым – госці аўтара праграмы «Творчы вечар» Яны Хадоска.

Праграма за 15 красавіка ў 21-05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: