Поделиться:
З імем Міхаіла Пташука звязана цэлая эпоха ў беларускім кіно - «Эфірны летапіс»
  • Передача: Эфирная летопись
  • Дата: 02.03.2021
З імем Міхаіла Пташука звязана цэлая эпоха ў беларускім кіно - «Эфірны летапіс»

З імем Міхаіла Пташука звязана цэлая эпоха ў беларускім кіно.

Ён зняў больш за трыццаць фільмаў. Паклаў на стужку некалькі знакавых твораў беларускіх аўтараў - "Чорны замак Альшанскі" Уладзіміра Караткевіча, "Знак бяды" Васіля Быкава, "Вазьму твой боль" Івана Шамякіна і іншыя. Даказаў ўсяму свету, што ў Беларусі ёсць годнае кіно і таленавітыя рэжысёры.

У кінематограф Міхаіл Пташук прыйшоў зусім маладым, але ўжо з першых прац заваяваў рэпутацыю сур'ёзнага і цікавага рэжысёра. Яго фільмы адзначаны ўзнагародамі міжнародных кінафэстаў у Беларусі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Расіі, Польшчы, Чэхіі, Швецыі, Югаславіі. Мэтр савецкага кінематографа Віктар Тураў называў яго адным з лепшых беларускіх рэжысёраў, гонарам айчыннага кіно. Сам жа Міхаіл Пташук небыў ганарлівым чалавекам, а проста рабіў сваю справу, жыў кіно.

Асабліва пранікнёна ў творчасці майстра гучыць тэма Вялікай Айчыннай вайны

Гераічнай барацьбе беларускага народа з фашысцкімі захопнікамі прысвечаны кінастужкі і тэлевізійныя фільмы "Вазьму твой боль" па творы Івана Шамякіна, "Знак бяды" паводле аповесці Васіля Быкава, "У жніўні 44-га ...". Успамінамі дзеліцца жонка Міхаіла пташука – Лілія Міхайлаўна.

Хто ведае, колькі яшчэ таленавітых карцін падарыў бы свету выбітны рэжысёр, калі б не пайшоў з жыцця так раптоўна і трагічна, заўседы казаў народны артыст Беларусі, акцер Генадзь Гарбук. Ён лічыў гэтую ролю адной са знакавых у сваім творчым жыцці.

"Чытаючы аповесць" Знак бяды ", я бачыў свой дом..."

У сваім дзённіку Міхаіл Пташук пісаў: "Калі ўважліва паглядзець мае фільмы, можна пераканацца, што ў кожным з іх адна і тая ж хата па планіроўцы. Чытаючы аповесць" Знак бяды ", я бачыў свой дом, у якім вырас і з якога так рана сышоў "у людзі". Бачыў, як ходзяць героі Васіля Быкава па дому. Не трэба было нічога прыдумляць. Усе героі рухаліся па маёй федзюкоўскай хаце.

Але галоўная праца Міхаіла Мікалаевіча - «У жніўні 44-га". Усе СМІ пісалі, што гэта сапраўдны беларускі «Тытанік».

Міхаіл Пташук быў пастаянным госцем Беларускага радые. Дзяліўся з слухачамі сваімі планамі і думкамі. А сення яго дачка – Ліка Пташук у якасці рэжысера ….

Міхаіл Пташук быў сапраўдным патрыётам і адданым сынам Беларусі, дзякуючы якому айчынны кінематограф выпрасціў крылы. За вялікі ўклад у развіццё кінамастацтва Міхаілу Пташуку прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і народнага артыста Беларусі.


Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: