Начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя МІКАЛАЙ СВІДЗІНСКІ і начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі АЛЯКСАНДР КАЗАРЭЗ – госці вядучага праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА.
Як адчувае сябе зубр на беларускай зямлі і ці дазваляецца паляванне на яго? Якія абавязкі павінна выконваць дзяржава, якая залічыла тую ці іншую жывёлу ў Чырвоную кнігу? Дзе мы разам здзецьмі можам убачыць зуброў у звычных для іх прыродных абставінах?