Маладосць і геніяльнасць – тыя дзве дамінанты, што вызначаюць творчы лёс беларускага класіка Максіма Багдановіча. Усяго 26 няпоўных гадоў было адмерана яму лёсам, і ўжо другое стагоддзе Паэт разам з намі. Ён застаўся маладым ў памяці сучаснікаў, і гэтая акалічнасць лёсу зрабіла яго сімвалам прыгажосці і надзеі ў беларускім слове. А ў кожнага пакалення музейшчыкаў, як у навуковых даследчыкаў, з'яўляюцца свае напрацоўкі. Апошнім часам выйшлі дзве кнігі пра Максіма Багдановіча: «Максім Багдановіч. Спроба рэканструкцыі» і «Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча».
Госці студыі – аўтары новых выданняў: загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхась Бараноўскі і вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына Мышкавец.
«Творчы вечар» за 13 сакавіка ў 21.05.