З 1 сакавіка ў Беларусі дзейнічаюць новы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Асаблівасці новага заканадаўства – прафілактычная накіраванасць і ўвядзенне катэгорый правапарушэнняў. Важныя змяненні датычацца адказнасці непаўналетніх.
Якія новыя склады парушэнняў з’явіліся? Як прымяняецца такі від спагнанняў як грамадскія работы? І ў якой ступені навэлы заканадаўства дазволяць знізіць колькасць асоб, што прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці?
Намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда СЯРГЕЙ КАНДРАЦЬЕЎ адказаў на пытанні вядучага праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА.