Поделиться:
Афіша «Тэатра Беларускага радыё» – «Юбілейны тыдзень» Кандрата Крапівы з 9 па 15.03.2026
9 марта 2026
Афіша «Тэатра Беларускага радыё» – «Юбілейны тыдзень» Кандрата Крапівы з 9 па 15.03.2026

На працягу тыдня з 9 па 15 сакавіка ў «Тэатры Беларускага радыё» – «Юбілейны тыдзень» народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы да 130-годдзя з дня нараджэння.

Яго называюць патрыярхам беларускай сатыры, класікам беларускай драматургіі. Першай п’есай, якую напісаў Кандрат Крапіва, была драма «Канец дружбы». Потым з’явіліся «Партызаны», «Хто смяецца апошнім», «Проба агнём», «Мілы чалавек», «З народам», «Людзі і д’яблы», «Брама неўміручасці» ды іншыя. Паводле ўспамінаў самога Кандрата Крапівы, зацікаўленне драматургіяй пачалося з таго, што кіраўнікі БДТ-1 папрасілі яго перакласці на беларускую мову п’есу Фанвізіна «Недоросль». «І мне, – згадваў Кандрат Кандратавіч, – было цікава паглядзець, наколькі ўдалым атрымаўся пераклад». Кандрат Крапіва працаваў у беларускай літаратуры на працягу ледзь не ўсяго ХХ стагоддзя. Ён паспеў зрабіць шмат і ў драматургіі, і як паэт-сатырык, і як празаік, і як навукоўца.

На гэтым, «Юбілейным тыдні», у «Тэатры Беларускага радыё» слухайце радыёверсіі спектаклей Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якія пастаўлены паводле аднайменных п’ес Кандрата Крапівы:

9-10 сакавіка«Пяюць жаваранкі»,

11-12 сакавіка«Людзі і д’яблы»,

13-14 сакавіка«Брама неўміручасці»,

15-16 сакавіка«Хто смяецца апошнім».

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: