Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» – «ЮБІЛЕЙНЫ ТЫДЗЕНЬ» ЯНКІ МАЎРА з 22 па 28.05.2023
22 мая 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» – «ЮБІЛЕЙНЫ ТЫДЗЕНЬ» ЯНКІ МАЎРА з 22 па 28.05.2023

На працягу тыдня з 22 па 28 красавіка ў «Тэатры Беларускага радыё» – «Юбілейны тыдзень» лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі пісьменніка ЯНКІ МАЎРА да 140-годдзя з дня нараджэння.

Класік беларускай дзіцячай літаратуры Янка Маўр з'яўляецца заснавальнікам навукова-фантастычнага, прыгодніцкага жанру ў айчынным прыгожым пісьменстве. Сваю першую аповесць «Чалавек ідзе» пісьменнік надрукаваў у 1926 годзе і ўжо тады заявіў пра сябе, як аўтар новага для нацыянальнай літаратуры жанру – навукова-фантастычнай прозы. Менавіта ў гэтым кірунку – пазнавальнасці і прыгодніцтва – пісьменнік пісаў і далей свае творы, якія па-ранейшаму выхоўваюць у чытачоў патрыятызм, любоў і беражлівыя адносіны да прыроды, павагу да працы. І дасюль застаюцца ў школьных хрэстаматыях.

У фондах Беларускага радыё захоўваецца некалькі радыёспектаклей і пастановак паводле творчасці Янкі Маўра. На працягу «Юбілейнага тыдня» прагучаць:

22 мая – радыёпастаноўка «Лацароні» паводле апавядання;

23 мая – апавяданне «Слёзы Тубі» у выкананні народнага артыста СССР Віктара Тарасава;

24 мая – інсцэніраванае апавяданне «Апошні вылет»;

25-26 мая – радыёпастаноўка «Сын вады» паводле аповесці;

27-28 мая – радыёспектакль «Палескія рабінзоны» паводле аповесці.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: