На працягу тыдня з 1 па 7 красакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
1 красавіка – радыёспектакль «Доктара!» паводле п’есы-жарта пісьменніка Шолам-Алейхема;
2-3 красавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Пяць вечароў» па п’есе драматурга Аляксандра Валодзіна;
4-5 красавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Соль» па п’есе драматурга Алеся Петрашкевіча;
6 красавіка – інсцэніраванае апавяданне народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля «Дзічка»;
7 красавіка – «Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»: радыёпастаноўка «Вялікае сэрца» паводле аднайменнага апавядання класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).