На працягу тыдня з 1 па 7 верасня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
1 верасня – радыёкампазіцыя «Францыск Скарына альбо Як да нас прыйшла кніга» паводле нарыса пісьменніка Анатоля Клышкі;
2 верасня – радыёпастаноўка «Нявыдуманыя гісторыі з жыцця пяцікласніка Алеся Пятрашкі» паводле аповесці пісьменніка Аляксея Якімовіча;
3-4 верасня – радыёспектакль «Апошняя пастараль» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Адамовіча;
5 верасня – радыёпастаноўка «Кніганошы» паводле аднайменнай навелы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;
6-7 верасня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Хто смяецца апошнім» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).