Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 10 па 16.04.2023
10 апреля 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 10 па 16.04.2023

На працягу тыдня з 10 па 16 красавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

10-11 красавіка – радыёпастаноўка «Васіль Корж» па аднайменнай п’есе пісьменніка Сяргея Грахоўскага;

12-13 красавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Каханне – не жарты» па аднайменнай п’есе іспанскага драматурга Педра Кальдэрона;

14-16 красавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Знак бяды» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: