На працягу тыдня з 10 па 16 ліпеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
10 ліпеня – інсцэніраваная казка пісьменніка Рыгора Остэра «Незаселены востраў»;
11-12 ліпеня – радыёспектакль «Паэт і Дзяўчына» паводле аднайменнай п’есы драматурга Пятра Васючэнкі;
13 ліпеня – радыёспектакль «Пасля разводу» па аднайменнай п’есе пісьменніка Леаніда Левановіча;
14-15 ліпеня – радыёспектакль «Аварыя» паводле аднайменнай аповесці швейцарскага пісьменніка Фрыдрыха Дзюрэнмата;
16 ліпеня – радыёспектакль «Аповесць пра міжпланетнага пажарніка» паводле аднайменнай казкі-фантазіі пісьменніцы Раісы Баравіковай.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).