Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 11 па 17.05.2026
11 мая 2026
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 11 па 17.05.2026

На працягу тыдня з 11 па 17 мая праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

11 мая радыёпастаноўка «Кніганошы» паводле аднайменнай навелы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;

12 маярадыёпастаноўка «Казка пра мёртвую царэўну і пра сем асілкаў» паводле вядомага твора Аляксандра Пушкіна ў перакладзе на беларускую мову Алеся Якімовіча;

13-14 маярадыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Страсці па Аўдзею» паводле п’есы драматурга Уладзіміра Бутрамеева «Крык на хутары»;

15-16 маярадыёспектакль «Белая знічка» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Савіцкага;

17 мая – радыёспектакль «Сасна пры дарозе» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: