Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 11 па 17.09.2023
11 сентября 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 11 па 17.09.2023

На працягу тыдня з 11 па 17 верасня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

11 верасня – радыёпастаноўка «Фуга Баха» паводле аднайменнага апавядання пісьменніцы Людмілы Уваравай;

12-13 верасня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Пакуль вы маладыя» па п’есе народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа;

14 верасня – да 85-годдзя пісьменніка Леаніда Левановіча: радыёспектакль «Шчыглы» паводле аднайменнага рамана;

15-16 верасня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Нашэсце» па аднайменнай п’есе рускага класіка Леаніда Лявонава;

17 верасня – радыёспектакль «Пра подзвігі паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» паводле казкі пісьменніка Пятра Васючэнкі.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: