Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 11 па 17.10.2021
11 Октября 2021
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 11 па 17.10.2021

На працягу тыдня з 11 па 17 кастрычніка 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

11 кастрычніка – радыёспектакль «Ладдзя Роспачы» паводле аднайменнай навелы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;

12-14 кастрычніка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Закон вечнасці» паводле аднайменнага рамана грузінскага пісьменніка Надара Думбадзе;

15 кастрычніка – радыёспектакль «Рэха баравое» па аднайменнай п’есе пісьменніка Алеся Шлега;

16 кастрычніка – радыёкампазіцыя спектакля Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача «Экзамен на восень» па п’есе народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна;

17 кастрычніка – радыёпастаноўка «З успамінаў майго аднагодка» паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля «У сям’і».

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: