Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 11 па 17 красавіка 2022
11 апреля 2022
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 11 па 17 красавіка 2022

На працягу тыдня з 11 па 17 красавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

11 красавіка – вадэвіль «Дзіўная справа» паводле апавядання пісьменніка Міхася Чарота;

12-13 красавікада 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа радыёспектакль «Рыбакова хата» паводле аднайменнай паэмы;

14 красавіка – радыёспектакль «Кніганошы» паводле навелы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;

15-16 красавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Брама неўміручасці» паводле аднайменнай п’есы народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы;

17 красавіка – радыёспектакль «Кошка, якая гуляла сама па сабе» паводле казкі англійскага пісьменніка Рэдзьярда Кіплінга.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: