Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 12 па 18.01.2026
12 января 2026
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 12 па 18.01.2026

На працягу тыдня з 12 па 18 студзеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

12 студзеня радыёспектакль «Насцечка» паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага;

13 студзенямузычны радыёспектакль «Жахлівы гам» паводле п’есы-казкі пісьменніка Пятра Васючэнкі, музыка кампазітара Уладзіміра Казбанава;

14 студзенярадыёспектакль «Ох» і залатая табакерка» паводле беларускай народнай казкі;

15 студзенярадыёспектакль «Вячэра» па п'есе драматурга Яўгена Шабана;

16 студзеня – радыёспектакль «Балада пра белую вішню» па п'есе драматурга Святланы Клімковіч;

17 студзенявадэвіль «Дзіўная справа» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Міхася Чарота;

18 студзеня радыёспектакль «Фуга Баха» паводле аднайменнага апавядання пісьменніцы Людмілы Уваравай.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: