На працягу тыдня з 12 па 18 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
12-13 чэрвеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Платон Крэчат» паводле п’есы ўкраінскага драматурга Аляксандра Карнейчука;
14 чэрвеня – радыёпастаноўка «Дзед і жораў» паводле аднайменнай п’есы драматурга Віталя Вольскага;
15-16 чэрвеня – радыёспектакль «Сігнальшчыкі і гарністы» паводле аповесці пісьменніка Анатоля Алексіна;
17-18 чэрвеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Пакуль вы маладыя» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).