На працягу тыдня з 13 па 19 лютага праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
13-15 лютага – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Парог» паводле аднайменнай п’есы драматурга Аляксея Дударава;
16-17 лютага – радыёспектакль «У тумане» паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;
18-19 лютага – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Мёртвая хватка» паводле аднайменнай п’есы англійскага пісьменніка Джона Галсуорсі.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).