На працягу тыдня з 13 па 19 лістапада праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
13-14 лістапада – радыёпастаноўка «Разлівы рэк» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Канстанціна Паўстоўскага;
15-17 лістапада -- радыёспектакль «Родныя дзеці» паводле аднайменнага рамана ў вершах народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча;
18 лістапада – радыёпастаноўка «Казка пра мёртвую царэўну і пра сем асілкаў» паводле казкі класіка рускай літаратуры Аляксандра Пушкіна ў перакладзе на беларускую мову пісьменніка Алеся Якімовіча;
19 лістапада – радыёпастаноўка «Пацукалоў» па п’есе драматурга Сяргея Булыгі.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).