На працягу тыдня з 14 па 20 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
14 жніўня – музычны радыёспектакль «Кот Максім» па матывах беларускай народнай казкі, кампазітар Алег Залётнеў;
15-18 жніўня – радыёспектакль «…І няма шляху чужога» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Уладзіміра Саламахі;
19-20 жніўня – радыёспектакль «Канец бабінага лета» паводле аповесці пісьменніка Алеся Асіпенкі.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).