На працягу тыдня з 14 па 20 верасня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
14 верасня – інсцэніраванае апавяданне народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля «Дзічка»;
15-17 верасня – радыёспектакль «Рыбакова хата» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа;
18-19 верасня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Блытаныя сцежкі» паводле п'есы народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы «На вастрыі»;
20 верасня – радыёспектакль «Вераснёвыя ночы» паводле апавядання класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).