Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 15 па 21.04.2024
15 апреля 2024
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 15 па 21.04.2024

На працягу тыдня з 15 па 21 красакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

15 красавіка – радыёспектакль «Балада пра белую вішню» па п’есе драматурга Святланы Клімковіч;

16-18 красавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Рэвізор» паводле камедыі рускага класіка Мікалая Гогаля;

19 красавіка – радыёпастаноўка «Стары дзівак» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Дзмітрыя Халендры;

20-21 красавіка – «Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»: радыёспектакль «Пайсці і не вярнуцца» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: