Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 16 па 22.03.2026
16 марта 2026
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 16 па 22.03.2026

На працягу тыдня з 16 па 22 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

16 сакавіка – 2-я, заключная, частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Хто смяецца апошнім» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

17 сакавікарадыёпастаноўка «Мядзведжыя сны» паводле п’есы драматурга Сяргея Булыгі.

18 сакавікарадыёспектакль «Пасля разводу» па аднайменнай п’есе пісьменніка Леаніда Левановіча.

19-22 сакавікарадыёфільм-рэквіем «Вогненная памяць» паводле дакументальнай кнігі пісьменнікаў Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі...».

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: