Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 18 па 24.03.2024
18 марта 2024
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 18 па 24.03.2024

На працягу тыдня з 18 па 24 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

18-20 сакавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Дзівак» па аднайменнай п’есе Назыма Хікмета;

21-24 сакавіка«Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»: радыёфільм-рэквіем «Вогненная памяць» паводле дакументальнай кнігі пісьменнікаў Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі...».

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: