Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 18 па 24.05.2026
18 мая 2026
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 18 па 24.05.2026

На працягу тыдня з 18 па 24 мая праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

18 мая музычны радыёспектакль «Ізноў Чырвоная Шапачка» паводле п’есы Артура Вольскага, музыка кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча;

19-20 маярадыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Званы Віцебска» паводле аднайменнай п’есы Уладзіміра Караткевіча;

21 мая – радыёпастаноўка «Партфель для Насцечкі» паводле аднайменнага апавядання Івана Сабілы;

22-23 мая – радыёспектакль «Палескія рабінзоны» паводле аднайменнай аповесці Янкі Маўра;

24 мая – радыёкампазіцыя «Францыск Скарына альбо як да нас прыйшла кніга» паводле аднайменнага эсэ Анатоля Клышкі.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: