Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 18 па 24.09.2023
18 сентября 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 18 па 24.09.2023

На працягу тыдня з 18 па 24 верасня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

18-20 верасня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Закон вечнасці» паводле аднайменнага рамана грузінскага пісьменніка Надара Думбадзе;

Да 105-годдзя з дня нараджэння драматурга Аркадзя Маўзона:

21-22 верасня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Канстанцін Заслонаў» па аднайменнай п’есе;

23-24 верасня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «У ціхім завулку» па аднайменнай п’есе.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

#тэатр_беларускага_радыё #радыётэатр #беларускае_радыё #афіша #анонс_на_тыдзень #радыёспектакль #радыёпастаноўка

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: