Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 19 па 25.05.2025
19 мая 2025
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 19 па 25.05.2025

На працягу тыдня з 19 па 25 мая праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

19-20 маярадыёспектакль «451 градус па Фарэнгейту» паводле рамана пісьменніка-фантаста Рэя Брэдберы;

21-24 маяда 80-годдзя Вялікай Перамогі: радыёфільм-рэквіем «Вогненная памяць» паводле дакументальнай кнігі пісьменнікаў Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі...»;

25 маямузычны радыёспектакль «Кот Максім» па матывах беларускай народнай казкі.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: