Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 19 па 25.06.2023
19 июня 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 19 па 25.06.2023

На працягу тыдня з 19 па 25 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

19 чэрвеня – радыёспектакль «Доктара!» паводле аднайменнай п’есы-жарта яўрэйскага пісьменніка Шолам-Алейхема;

20 чэрвеня – радыёспектакль «Стары і дарога» па п’есе драматурга Васіля Ткачова;

21-22 чэрвеня – радыёспектакль «Пайсці і не вярнуцца» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;

23 чэрвеня – радыёспектакль «Чалавек, які вельмі любіў літаратуру» паводле аднайменнай аповесці грузінскага пісьменніка Гурама Дачанашвілі;

24 чэрвеня – радыёпастаноўка «Вялікае сэрца» паводле апавядання класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага;

25 чэрвеня – радыёспектакль «Максімка» паводле апавядання пісьменніка Алеся Жука.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: