На працягу тыдня з 2 па 8 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
2-3 сакавіка – радыёспектакль «Пунсовыя ветразі» паводле аповесці-феерыі пісьменніка Аляксандра Грына;
4-5 сакавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Паўлінка» па аднайменнай п’есе народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;
6 сакавіка – радыёпастаноўка «Сок манга» паводле апавядання пісьменніка Алеся Жука;
7-8 сакавіка – радыёспектакль «Лятучы Галандзец» паводле апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).