На працягу тыдня з 2 па 8 кастрычніка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
2 кастрычніка – радыёспектакль «Ох» і залатая табакерка» паводле аднайменнай беларускай народнай казкі;
3-5 кастрычніка – радыёспектакль «Грот афаліны» паводле прыгодніцкай аповесці пісьменніка Паўла Місько;
6 кастрычніка – радыёпастаноўка «Кніганошы» паводле аднайменнай навелы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;
7-8 кастрычніка – радыёверсія спектакля Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы «Купала» па п’есе драматурга Аляксея Дударава.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).